24 красавiка 2024, Серада, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі экспэрт пра матч ЮЧМ-2019: Беларусы выглядаюць фаварытамі ў нашай пары

Расейскі экспэрт пра матч ЮЧМ-2019: Беларусы выглядаюць фаварытамі ў нашай пары

Хакейны аглядальнік зрабіў прагноз.

Хакейны аглядальнік Максім Лебедзеў зрабіў прагноз на матч 1/4 фіналу юніёрскага чэмпіянату свету-2019 паміж нацыянальнымі камандамі Беларусі ды Расеі, паведамляе pressball.by.

- Дажыліся! Беларусы, якім даўно ўжо не да тлушчу, пасля групавога турніру апынуліся вышэй, чым нацыянальная каманда Расеі. Прытым, што спаборнікі ў іх групе былі ані не лягчэйшыя, чым у нашай.

Можна, вядома, сказаць, што наша каманда мэтанакіравана ішла на братоў-славян. Але той, хто глядзеў апошні матч нацыянальнай каманды Расеі ў групе, у адказ на такую заяву можа даць у морду. Такой маркотнай і бесхрыбетнай нацыянальнай каманды Расеі мы не бачылі ўжо даўно. Яшчэ яе можна назваць бясколернай: нават у самыя цяжкія гады ў нас былі свае лідары. А якія лідары цяпер, калі мы не можам забіць далёка не ідэальным швэдам?

Вось і атрымліваецца, што і намінальна, і рэальна беларусы выглядаюць фаварытамі ў нашай пары. Вядома, нашы хлопцы павінны «закусіць», калі ў галоўнага трэнера нашай каманды Уладзіміра Філатава ёсць хаця б мінімум ведаў па псіхалогіі, то ён павінен гэта выкарыстаць і накруціць нашу каманду.

Таму ўсё ж будзем спадзявацца на нацыянальную каманду Расеі. Стан яе не надта, «пасажыраў» занадта шмат нават для юніёрскага ўзроўню, але Беларусь мы праходзіць павінны. Таму ставім на нацыянальную каманду Расеі, і нават у асноўны час, - прыводзіць словы расейскага экспэрта «Рэйтынг букмекераў».

Сустрэча ЮЧМ-2019 Беларусь - Расея пройдзе 25 красавіка і пачнецца а 16.30.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках