20 красавiка 2024, Субота, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі юрыст пра беларускую пенсійную сістэму: «Гэта рабаванне!»

13
Нямецкі юрыст пра беларускую пенсійную сістэму: «Гэта рабаванне!»

Як можа быць, каб толькі бралі і нічога не вярталі?

Лістапад 2019-га і жнівень 2020-га - прыблізна ў гэты час павінны адбыцца парламенцкія і прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. А значыць, можна раздаваць перадвыбарчыя падарункі. З траўня беларусам падцягнуць працоўныя пенсіі і пенсіі па ўзросце (агулам на 6,3%) да 411-ці і 418 рублёў адпаведна. Дзень салідарнасці пакаленняў у сталіцы адзначылі правядзеннем міжнароднага Форуму сеньёрскіх арганізацый, паведамляе «Белсат».

Пра тое, як напраўду выглядае жыццё пенсіянераў у Беларусі, журналісты пагаварылі са старшынёй грамадскага аб'яднання пенсіянераў «Наша пакаленне» Таццянай Зялко.

«Падвышэнне пенсійнага ўзросту - гэта не выйсце. У вас ёсць столькі працоўных месцаў, такіх, каб пенсіянер са сваім досведам мог годна працаваць?

Не, яны прапануюць прыбіральшчыцай, нянькай ці нешта такое. І тое не заўсёды.

А працягласць жыцця, асабліва пасля Чарнобыльскай аварыі, якая?

У нас палова мужчын не дажывае да пенсіі! Але яны плацяць (адлічэнні ў пенсійны фонд - рэд.). Людзі працуюць, яны ўсюды плацяць, усе абсалютна ўнёскі.

Але калі не стае стажу перад выхадам на пенсію - усяго нейкі месяц! - а людзі прадаўжаюць працаваць і атрымліваюць пенсію, значыць, гэты стаж ім не залічыцца! І хоць ты плаціш гэтыя ўнёскі - ніхто табе пенсію не налічыць.

Адзін нямецкі палітык і юрыст сказаў: «Гэта рабаванне сярод белага дня! Ты, напэўна, чагосьці не разумееш, такога быць не можа, каб толькі бралі і нічога не вярталі!»

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках