19 красавiка 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Нямеччына і Чэхія прыпынілі прыём нафты праз трубаправод «Дружба»

1
Reuters: Нямеччына і Чэхія прыпынілі прыём нафты праз трубаправод «Дружба»
ФОТА: REUTERS

Заходнія пакупнікі могуць выставіць пазовы расейскім пастаўшчыкам.

Нямеччына прыпыніла імпарт расейскай нафты па магістральным трубаправодзе «Дружба» праз нізкую якасць нафты. Пра гэта паведамляе Reuters. Крыніцы агенцтва таксама распавялі, што прапампоўку прыпыніла і Чэхія. Тым часам з паведамленняў расейскіх СМІ, у Маскве сёння пройдуць перамовы ўрада Расеі з прадстаўнікамі Беларусі з нагоды сітуацыі, якая склалася, піша tut.by.

Спыненне прыёму расейскай нафты па трубаправодзе «Дружба» можа прывесці да таго, што нафтаперапрацоўчыя заводы, якія належаць польскім PKN Orlen і Grupa Lotos, а таксама нямецкія заводы, якія належаць Total, Shell, Eni і Роснефть, будуць працаваць на запасах нафты.

Прыпыненне паставак нафты можа прывесці да таго, што заходнія пакупнікі выставяць пазовы расейскім пастаўшчыкам, якія ў сваю чаргу запатрабуюць кампенсацыі у «Транснафты», піша агенцтва.

Reuters са спасылкай на дзве свае крыніцы таксама паведамляе, што Чэхія таксама спыніла прыём расейскай нафты.

Пакуль «Гомельтранснафта Дружба» працягвае транзіт для заводаў Чэхіі, Славакіі і Вугоршчыны праз тэрыторыю Украіны, але неўзабаве павінна рушыць рэакцыя ўкраінскага аператара магістральнага нафтаправоду. Гаворка можа ісці аб прыпыненні памапавання.

Напярэдадні аператар польскага адцінку трубаправода «Дружба» - кампанія PERN S.A., заявіў аб тым, што спыняе прыём расейскай нафты.

«З паведамленняў, якія атрымліваюцца ад нашых кліентаў, ніводзін з НПЗ, якія знаходзяцца на нафтаправодзе «Дружба», не можа прымаць на свае ўстаноўкі і перапрацоўваць нафту з такімі паказчыкамі, з якімі яна цяпер пастаўляецца», - піша PERN.

У паведамленні таксама паказваецца, што паказчык масавай долі арганічных хларыдаў у ёй перасягае лімітавы нарматыў да 30 разоў і працяг паставак такой нафты «нараджае рызыку сур'ёзнай прамысловай аварыі, як для НПЗ, так і для лагістычнай сістэмы PERN».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках