Польскім пенсіянерам ствараюць падушку бяспекі
- 25.04.2019, 12:04
- 7,805
Да 2021 года большасці працадаўцаў ў Польшчы давядзецца стварыць планы капіталаўкладанняў работнікаў.
У першы год польская страхавая кампанія Powszechny Zakład Ubezpieczeń (PZU) не будзе спаганяць плату за кіраванне Pracownicze Plany Kapitałowe (PPK) - планамі капіталаўкладанняў работнікаў, паведамляе «Радыё Польшча».
Кіраўнік PZU Павел Суруўка мерыцца пераканаць палякаў, што варта далучыцца да планаў капіталаўкладанняў працаўнікоў: «Аплата будзе нулявой для ўсіх укладчыкаў. Спадзяюся, што гэты наш унёсак у папулярызацыю PPK прывядзе да таго, што яшчэ больш людзей наважыцца на тое, каб скарыстацца гэтымі планамі капіталаўкладанняў работнікаў і зэканоміць».
PPK - гэта планы капіталаўкладанняў работнікаў, праграма ашчадку, рэгуляваная законам ад 4 кастрычніка 2018 года. Польская пенсійная сістэма больш не ў стане забяспечыць пенсіянерам годныя пенсіі. PPK - гэта магчымасць для палякаў адкласці свае сродкі на пенсію. Сабраны ў рамках PPK капітал стане свайго кшталту «падушкай бяспекі» для пенсіянераў.
Бясплатны перыяд карыстання PPK пачынаецца з 1 ліпеня гэтага года.
З 1 ліпеня 2019 года абавязацельства ў стварэнні PPK будзе ахопліваць найбуйнейшых працадаўцаў, на якіх працуе больш за 250 чалавек.
Да 2021 года большасці працадаўцаў у Польшчы давядзецца стварыць планы капіталаўкладанняў работнікаў.
Працоўныя ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў будуць аўтаматычна зарэгістраваныя ў PPK. Іншыя, якія дасягнулі 55-гадовага ўзросту, змогуць гэта зрабіць пасля падачы заявы.