19 траўня 2024, Нядзеля, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заіка: Зяленскі - інтэлігент, ён Лукашэнку не таварыш

34
Заіка: Зяленскі - інтэлігент, ён Лукашэнку не таварыш
ЛЕАНІД ЗАІКА

Новаабраны прэзідэнт Украіны ніколі не будзе паважаць беларускага правадыра.

У свежым выпуску падкасту «Неделя на прымусе» эканаміст Леанід Заіка пракаментаваў магчымыя ўзаемадачыненні паміж правадыром Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і абраным прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, піша «Салiдарнасць».

- Зяленскі выхоўваўся ў інтэлігентнай сям'і. Зяленскі - інтэлігент, ён Аляксандру Рыгоравічу не таварыш. Ён ніколі не будзе паважаць Лукашэнку. Ніколі. Гэта першае, - мяркуе Леанід Заіка.

- Пункт другі - Лукашэнка заўсёды будзе ставіцца з падазронасцю, негатыўна да Зяленскага. Гэта таксама абсалютны факт. Тым больш, што Зяленскі кажа: «Я прыйшоў на пяць гадоў». А для Лукашэнкі гэта выклік, бо ён прыйшоў на дваццаць пяць гадоў.

На думку эканаміста, новаму прэзідэнту Украіны можа ўдасца прасунуць краіну наперад, бо «да Зяленскага будуць цягнуцца разумныя людзі - у яго рукі чыстыя, намеры чыстыя - і ўсім давядзецца звяртаць на гэта ўвагу».

На думку эканаміста, Зяленскі не пойдзе ні на якія сумнеўныя гешэфты з Лукашэнкам, што адназначна дадасць праблем беларускім уладам ва ўзаемадачыненнях з суседняй краінай ужо найбліжэйшым часам.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках