19 красавiка 2024, Пятніца, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Услед за Гомелем і Магілёвам на пратэст выйшлі таксісты Горадні

19
Услед за Гомелем і Магілёвам на пратэст выйшлі таксісты Горадні

Стыхійны страйк закрануў амаль усе службы горада.

Стыхійная сустрэча гарадзенскіх таксістаў пачалася а 14:00 на стаянцы ля чыгуначнага вакзала. Сабралася блізу 100 кіроўцаў, якія незадаволеныя цяперашнімі тарыфамі на перавозкі. Ніхто з іх на працягу некалькіх гадзін не прымае замовы ад дыспетчарскіх службаў, паведамляе hrodna.life.

Забастоўка закранула амаль усе службы горада. Ініцыятарамі акцыі сталі не кіраўнікі фірмаў, а згуртаванні таксістаў. Яны выступаюць за павышэнне кошту сваіх паслуг. Прапануюць наступны тарыф: 5 рублёў да 3 км і 80 капеек за кожны наступны кіламетр. Цяпер у большасці фірм таксі ўсталяваны тарыф 2 рублі 60 капеек да 3 км.

«Сённяшні тарыф на перавозкі такі смешны, што кіроўцы не могуць ні зарабіць, ні адрамантаваць аўтамабіль. Шмат хто з нас сталі зарабляць 10-12 рублёў у дзень і гэта ненармальна. Іншы раз нават аўто няма чым заправіць. А тарыфы ўсталёўваюць не кіроўцы або перавозчыкі, а дыспетчарская служба, якая да гэтага не мае ніякага дачынення. Яны проста пасярэднікі і зарабляюць на нас», - кажуць кіроўцы.

Кіроўцы службаў таксі адзначаюць, што ўзняцце тарыфаў дасць магчымасць кіроўцам зарабіць, адрамантаваць аўтамабілі і пракарміць свае сем'і.

«Кіроўцаў ніхто не шануе. Прайшлі тыя часы, калі мы зараблялі. Студэнтам на таксі ўжо таннейшы ездзіць, чым на грамадскім транспарце. Гэта нармальна? Усе хочуць якасныя паслугі, але за гэта ніхто не хоча плаціць. Дыспетчарская служба павінна мець 10% ад замовы. Чым будзе вышэй заказ, тым больш будуць зарабляць усе: як дыспетчар, так і кіроўца. Правёз на 3 рублі, 30 капеек аддаў, але ніяк не больш, на 10 рублёў - 1 рубель аддай. Ніхто не забірае гэта ў дыспетчарскай службы, яны таксама павінны зарабляць. Але ўсё ўпіраецца ў тарыф, сёння ён проста жабрацкі. Людзі проста смяюцца з нас, як хочуць, так і выкарыстоўваюць. А паліва даражэе, як і абслугоўванне аўтамабіля», - дадалі таксісты.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках