25 красавiка 2024, Чацвер, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ягор Буяльскі: У матчы з расейцамі стварыць сенсацыю не магчыма, а трэба

Ягор Буяльскі: У матчы з расейцамі стварыць сенсацыю не магчыма, а трэба

Форвард юніёрскай каманды Беларусі (U-18) падзяліўся чаканнямі ад чвэрцьфінальнага матчу ЧС-2019 з РФ.

Форвард юніёрскай каманды Беларусі (U-18) Ягор Буяльскі падзяліўся чаканнямі ад чвэрцьфінальнага матчу чэмпіянату свету-2019 з расейцамі.

- Усё выдатна. Хочам выйграць, прайсці далей і змагацца за медалі.

- Чаму надавалі ўвагу на трэніроўцы?

- Рабілі ўпор на тактыку. Яшчэ раз прапрацавалі большасць і меншасць. Улічылі памылкі папярэдніх матчаў.

- Якія высновы зрабілі пасля сустрэчы са Швейцарыяй?

- Трэба выходзіць і змагацца з першай хвіліны да апошняй. Нельга пачынаць так, як мы пачалі. Патрэбная поўная канцэнтрацыя.

- Глядзеў учора матч расейцаў са шведамі? Як табе?

- Зачапіў першы перыяд. Нічога асаблівага - нам па сілах даць бой.

- Адчуваецца важнасць моманту? Усё ж такі можна стварыць гісторыю...

- Не можна, а трэба.

- У чым наша сіла?

- У каманднай гульні. Трэба захоўваць пазітыў, падтрымліваць адзін аднаго, верыць у сябе - тады ўсё атрымаецца, - цытуе Буяльскага прэс-служба ФХБ.

Матч Беларусь - Расея пройдзе 25 красавіка і пачнецца а 16.30 паводле беларускага часу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках