28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Нафтан» пачала паступаць «добрая» нафта

1
На «Нафтан» пачала паступаць «добрая» нафта
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Мазырскі НПЗ па-ранейшаму пакутуе ад «дрэннай».

На «Нафтан» пачалі прапампоўваць нафту, якая адпавядае тэхналагічным стандартам, па паўночнай галінцы нафтаправода. Пра гэта tut.by распавяла афіцыйная прадстаўніца канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка.

«Сёння часткова пачалі прапампоўваць нафту, якая адпавядае тэхналагічным стандартам, па паўночнай галінцы нафтаправода. Але яна забяспечвае працу вытворчых магутнасцяў «Нафтана» толькі на зніжанай загрузцы», - паведамілі ў канцэрне. Раней у «Белнафтахіме» адзначалі, што загрузка магутнасцяў на «Нафтане» зніжана амаль на 50%.

На Мазырскім НПЗ сітуацыя застаецца ранейшай: загрузка вытворчых магутнасцяў таксама зніжана, а якасць нафты, якая паступае па паўднёвай галінцы нафтаправода, па-ранейшаму не палепшылася.

«Нафта па-ранейшаму паступае з павышаным утрыманнем хлорарганікі», - распавялі ў «Белнафтахіме».

Нагадаем, 19 красавіка канцэрн «Белнафтахім» заявіў пра «рэзкае пагаршэнне» якасці расейскага гатунку Urals, які паступае транзітам па нафтаправодзе «Дружба». У расейскай трубаправоднай манаполіі прызналі наяўнасць праблем і выказалі надзею, што «сітуацыя з якасцю павінна нармалізавацца да панядзелка-аўторка наступнага тыдня».

22 красавіка на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе заявілі, што няякасная расейская сыравіна прывяла да выхаду з ладу дарагога абсталявання.

23 красавіка Беларусь прыпыніла экспарт светлых нафтапрадуктаў ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі, а ў «Белнафтахіме» заявілі, што расейская нафта з павышаным утрыманнем хлорарганічных злучэнняў пачала паступаць у Еўропу і Украіну.

Расейскія экспэрты ацанілі аб'ёмы сапсаванай нафты ў 100-300 тысяч тон. Пры цане нафты маркі Urals 71,86 даляра за тону кошт такой колькасці ацэньваецца ў 52,6-158 млн даляраў. Беларусь да разліку сумы страт прыцягнула незалежных экспэртаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках