27 красавiка 2024, Субота, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: У чацвер будзе да +25°С

2
Сіноптыкі: У чацвер будзе да +25°С

Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя тры дні.

25 красавіка надвор'е Беларусі ў асноўным будзе вызначацца вобласцю павышанага атмасфернага ціску, толькі ўдзень у крайніх паўднёва-заходніх раёнах краіны адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту, паведамляе Гідрамет.

Чакаецца невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень на крайнім паўднёвым захадзе краіны невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні: уначы слабы, удзень парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +4..+10°С, месцамі 0..+3°С, максімальная ў сярэдзіне дня +19..+25°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

26 красавіка ўначы ў асноўным захаваецца ўплыў поля павышанага атмасфернага ціску, удзень у паўднёва-заходняй палове краіны надвор'е будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса міжземнаморскага паходжання. Уначы на крайнім паўднёвым захадзе, удзень пераважна ў паўднёва-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы: уначы слабы, удзень парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6..+11°С, на паўднёвым захадзе да +13°С, максімальная ўдзень +20..+27°С.

27 красавіка рэспубліка апынецца ў поле паніжанага атмасфернага ціску, сфармаванага ў цёплай няўстойлівай паветранай масе. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні сярэдні, падчас навальніц парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7..+14°С, максімальная ўдзень +18..+25°С, месцамі да +27°С.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках