19 красавiка 2024, Пятніца, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ВНУ могуць страціць туркменскіх студэнтаў

19
Беларускія ВНУ могуць страціць туркменскіх студэнтаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА TURKMEN.NEWS

Для беларускай сістэмы адукацыі пастанова туркменскіх уладаў можа быць велізарнай праблемай.

Як паведаміла туркменская служба «Радыё Свабода» са спасылкай на ўласныя крыніцы, Міністэрства адукацыі Туркменістана вызначыла пералік універсітэтаў, дыпломы якіх будуць прызнавацца ў краіне, піша nn.by.

З беларускіх ВНУ ў гэтым спісе толькі адзін - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Выданне ўдакладняе, што на практыцы ўсё будзе рэалізавана такім чынам: толькі студэнтам, якія вучацца ў «дапушчаным» універсітэце, бацькі змогуць высылаць грошы. У Туркменістане з гэтым строга - валюту проста так не купіш і з краіны не выведзеш.

Для беларускай сістэмы адукацыі пастанова туркменскіх уладаў можа быць велізарнай праблемай. Калі зірнуць на справу выключна прагматычна, туркмены ўсё ж плацілі грошы. І плацілі большыя сумы, чым беларусы.

Дэвальваванне адукацыйнага працэсу ў дачыненні да замежных студэнтаў, якія не размаўляюць ні на адной з дзяржаўных моў Беларусі, пакуль пакінем у баку.

У бягучым (2018/2019) навучальным годзе ва ўніверсітэтах краіны вучыцца 7749 туркменскіх студэнтаў. І толькі частка з іх - у БДУ.

Як жа на такі выкід туркменскіх уладаў будуць рэагаваць беларускія ўніверсітэты?

На гэтае пытанне журналістаў у Міністэрстве адукацыі не адказалі, пры гэтым пацвердзіўшы, што адпаведная пастанова ў Туркменістане сапраўды была прынятая.

У беларускіх ВНУ таксама пакуль не ведаюць, як рэагаваць на туркменскае новаўвядзенне. У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце (БДПУ), дзе традыцыйна шмат туркменскіх студэнтаў, адказалі, што пакуль толькі вывучаюць новыя рэаліі.

«Сапраўды, мы атрымалі інфармацыю, што змянілася палажэнне аб прызнанні дыпломаў і спісу спецыяльнасцяў. Тут вялікі спіс. Мы яго вывучаем», - адказала першая прарэктарка БДПУ Святлана Копцева.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках