19 траўня 2024, Нядзеля, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каманда Парашэнка схіляецца да датэрміновых выбараў у Раду

21
Каманда Парашэнка схіляецца да датэрміновых выбараў у Раду

У БПП мяркуюць, што цяпер будзе лягчэй мабілізаваць сваіх прыхільнікаў.

Паплечнікі дзейнага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі схіляюцца да неабходнасці датэрміновых выбараў у Вярхоўную Раду, піша РБК-Украіна.

Са звестак агенцтва, многія паплечнікі Парашэнкі ў Радзе мяркуюць, што ісці на перавыбары трэба менавіта цяпер, пакуль рэйтынг дзейнага прэзідэнта, нягледзячы на паразу, застаецца яшчэ досыць высокім. Паплечнікі Парашэнкі мяркуюць, што цяпер будзе лягчэй мабілізаваць сваіх прыхільнікаў.

У той жа час да восені сітуацыя можа кардынальна змяніцца, таму частка ўплывовых дэпутатаў выступае за тое, каб зафіксаваць рэйтынг.

"Цяпер Слуга народа набярэ адсоткаў трыццаць, а мы возьмем дзесьці 15-20%. Пяройдзем у сістэмную апазіцыю", - заяўляў прадстаўнік штаба Парашэнка яшчэ да другога тура прэзідэнцкіх выбараў.

Са слоў крыніц у камандзе Парашэнкі, калі пераможца прэзідэнцкіх выбараў Уладзімір Зяленскі пойдзе на крок з роспускам Рады, то для іх застанецца два варыянты - альбо падаваць пазоў у Канстытуцыйны суд, альбо ж ісці на выбары.

"Мы схіляемся да таго, што калі Зяленскі распачне такі крок, то мы канцэнтруем свае намаганні і ідзём на выбары, пры гэтым не спрабуючы змагацца за тое, што гэтая пастанова незаконная", - адзначыла крыніца.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках