24 красавiка 2024, Серада, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто каго падманвае з коштамі нафты і паліва ў Беларусі?

8
Хто каго падманвае з коштамі нафты і паліва ў Беларусі?

Калі б інцыдэнту з дрэннай расейскай нафтай не здарылася, яго варта было б прыдумаць.

Пасля чарговага падаражання паліва на 1 капейку "Белнафтахім" шакаваў усіх навіной пра дрэнную якасць расейскай нафты, якая паступае ў Беларусь праз нафтаправод. Увага электарату адразу ж пераключылася з аднаго на другое, піша "Штодзённік".

Калі б інцыдэнту з дрэннай расейскай нафтай не здарылася, яго варта было б прыдумаць. Гэтая расейская нафта так добра адцягнула ўвагу спажыўцоў ад чарговага падаражання паліва, што можна другі фільм здымаць на тэму таго, як хвост круціць сабакам. За адзін дзень краіна выдала столькі навін на тэму дрэннай расейскай нафты, што пераплюнула нават украінскія выбары. Хоць тэма так сабе. Ну напампавалі дрэнную нафту, нашкодзілі - рознае здараецца.

Разбяруцца пастаўшчыкі з атрымальнікамі - звычайная справа. Вось калі расейскі бок адмовіцца страты кампенсаваць, тады можна шум падымаць. А так навошта маленькімі кулачкамі мядзведзя цвяліць? Таму паспрабуем вярнуцца да больш надзённых праблемам.

Анансуючы чарговае падаражанне паліва канцэрн "Белнафтахім" заявіў, што з пачатку 2019 года кошт расейскай нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, вырас на 19,4%, а раздробныя кошты маторнага паліва - у сярэднім на 5,2%, што не кампенсавала росту затрат НПЗ на набыццё сыравіны.

А цяпер адкрываем апошні аналітычны агляд Нацыянальнага банка і чытаем пра эканамічныя тэндэнцыі ў Беларусі ў студзені-лютым 2019 года.

"Выдаткі на закупку энэргетычных прадуктаў знізіліся на 17,6%. Пры гэтым фізічны аб'ём імпарту энэрганосьбітаў знізіўся на 11,4%". Тут не трэба быць вялікім матэматыкам, каб зразумець відавочную рэч: калі выдаткі знізіліся больш, чым аб'ёмы, значыць кошты энерганосьбітаў знізіліся, а не павялічыліся, як запэўнівае нас канцэрн "Белнафтахім".

Зрэшты, не будзем спяшацца з высновамі. Бо энэргапрадукт - гэта не толькі нафта. Таму чытаем далей.

"Фізічны аб'ём закупак нафтапрадуктаў у студзені 2019 года што да аналагічнага перыяду мінулага года знізіўся на 97,6%, нафты - знізіўся на 0,5%".

Далей яшчэ цікавей.

"Кошт нафтапрадуктаў знізіўся на 10,7%, на прыродны газ - знізілася на 1,5%, на нафту - павялічылася ў 2 разы (!).

"Сумы выдаткаў на імпарт газу павялічыліся на 1%, нафты - знізілася на 11,1%, нафтапрадуктаў - знізілася на 95,2%".

З газам і нафтапрадуктамі ўсё сыходзіцца, а вось з нафтай узнікае шмат пытанняў.

Калі аб'ём закупленай нафты практычна не змяніўся, а кошт павялічылася ўдвая, то як выдаткі маглі зменшыцца на 11,1%? Тут як ні круці, нейкая лічба відавочна намаляваная. Праўдзівай бачыцца акурат лічба зніжэння выдаткаў на 11,1%, бо калі б кошт нафты сапраўды вырас удвая, пра што нават "Белнафтахім" не кажа, то агульныя затраты на энергетычны імпарт ніяк не маглі б знізіцца на 17,6%.

Увогуле, цікавая такая карціна вымалёўваецца. З якога боку не паглядзі на яе, відавочна відаць, што хтосьці кагосьці падманвае. Але вось хто, каго і, галоўнае, навошта?

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках