Лідар каманды Славеніі: Мы, Казахстан і Беларусь - галоўныя фаварыты ЧС
2- 23.04.2019, 21:18
- 8,686
Робэрт Саболіч падзяліўся думкамі пра ЧС у хакеі ў дывізіёне 1, які стартуе на наступным тыдні ў Нур-султане.
Форвард ніжагародскага "Тарпеда" і каманды Славеніі Робэрт Саболіч падзяліўся думкамі пра чэмпіянаце свету ў хакеі ў групе "А" дывізіёна 1.
- На вашу думку, якія каманды стануць галоўнымі фаварытамі турніру групы "А" першага дывізіёна чэмпіянату свету ў Нур-султане?
- Напэўна, Казахстан, Беларусь і Славенія.
- Як мяркуеце, ці справядліва называць вашага таварыша зкамандзе Анжэ Капітара галоўнай зоркай лядовых баталій у Нур-султане?
- Вядома. Бо ён вялікая зорка і сапраўды добры хакеіст.
- За якое месца будзе змагацца ў сталіцы Казахстана каманда Славеніі?
- Толькі за першае, - сказаў Саболіч у інтэрв'ю sports.kz.