28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы прапануюць прэміраваць настаўнікаў, якія выкладаюць на роднай мове

16
Беларусы прапануюць прэміраваць настаўнікаў, якія выкладаюць на роднай мове
АРХІЎНАЕ ФОТА

З'явілася петыцыя з прапановай прэміраваць настаўнікаў, якія вядуць выкладанне па-беларуску.

Петыцыя «У падтрымку беларускай мовы» з'явілася на сайце «Зручны горад». Яе складальнікі пішуць, што, з іх назіранняў, «ёсць прыкметы бесперапыннага парушэння правоў беларускамоўнага насельніцтва і дыскрымінацыі беларускай мовы».

«У гарадах мала беларускамоўных шыльдаў (у тым ліку на вакзалах), існуюць перашкоды для беларускамоўнай адукацыі на ўсіх узроўнях, няма патрабавання да чыноўнікаў аб роўным валоданні дзяржаўнымі мовамі, адсутнічае практыка справаводства на беларускай мове, суды праходзяць па-руску, адсутнічае поўны корпус заканадаўства на беларускай мове», - гаворыцца ў петыцыі.

Успомнілі там і пра заяву Лукашэнкі падчас звароту з пасланнем аб зняцці знака «Выконвай хуткасны рэжым».

Ініцыятыўныя грамадзяне патрабуюць вярнуць дарожныя знак «Выконвай хуткасны рэжымам» па-беларуску і надалей прытрымлівацца афармлення дарожных знакаў на беларускай мове. А таксама заахвочваць да вывучэння і выкладання на беларускай мове выхавальнікаў, настаўнікаў і выкладчыкаў адмысловымі прэміямі, стварыць беларускамоўную дзяржаўную вышэйшую навучальную ўстанову і падтрымліваць такія прыватныя ініцыятывы.

Пакуль петыцыю падпісалі блізу 300 чалавек.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках