16 красавiка 2024, aўторак, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук злавіў злодзеяў, якія прыйшлі рабаваць яго ўжо трэцім разам

4
Мянчук злавіў злодзеяў, якія прыйшлі рабаваць яго ўжо трэцім разам

Мужчына жыве ў Маскве і ў менскай кватэры бывае вельмі рэдка.

У адзін з такіх візітаў мужчына заўважыў, што з паліцы прапалі два залатыя пярсцёнкі коштам 300 рублёў. Сваякі заявілі, што пярсцёнкаў не бралі. На той момант мужчыну гэтая згуба не збянтэжыла, піша kp.by.

Ён пакінуў на той жа самай паліцы 1500 расейскіх рублёў (прыкладна 49 беларускіх). А да наступнага прыезду зніклі і грошы!

Тут мужчына западозрыў нядобрае. Як распавядае mvd.gov.by, ён усталяваў у кватэры тры камеры з датчыкам руху і сістэмай абвесткі. А потым у нейкі момант атрымаў фатаграфію з камеры назірання: у кватэры сапраўды хтосьці быў! Гаспадар кватэры адразу ж выклікаў міліцыю, якая затрымала злодзеяў на выхадзе з пад'езду. Злачынцаў выявілася двое - 26-гадовы мянчук і 28-гадовы жыхар Лагойскага раёна. Выявілася, што затрыманы мянчук здаваў пакой сына пацярпелага, у яго і скраў ключы ад пустуючай кватэры.

Цяпер злодзеяў могуць пасадзіць на чатыры гады.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках