25 красавiка 2024, Чацвер, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турыстаў пусцілі да сабора Парыжскай Божай Маці

Турыстаў пусцілі да сабора Парыжскай Божай Маці

Праз тыдзень зноў можна зблізку ўбачыць адзін з сімвалаў французскай сталіцы.

Паліцыя адкрыла доступ у кварталы, прылеглыя да сабора Парыжскай Божай Маці. Праз тыдзень пасля разбуральнага пажару турысты зноў могуць убачыць адзін з сімвалаў французскай сталіцы зблізку, піша сайт euronews.com.

Сярод іх былі і тыя, хто казаў: зойдзем іншым разам, бо сабор стаіць ужо 800 гадоў. «Мінулым летам мы прыязджалі з дзецьмі і не змаглі трапіць у сабор, таму што было занадта шмат людзей, – патлумачыў адзін з турыстаў. – Мы тады сказалі, што паглядзім яго іншым разам. І вось мы вярнуліся, таму што дзеці казалі пра гэта ў школе і нават падрыхтавалі малюнкі».

Мінакі на востраве Сітэ з непакоем кажуць пра перспектывы аднаўлення разбураных частак сабора. «Ці можна сёння пабудаваць нешта падобнае», – пытаюцца яны. Аўтары онлайн-петыцыі за аўтэнтычную рэканструкцыю будынка мяркуюць, што гэта неабходна. Пад адпаведным зваротам да уладаў Пятай рэспублікі стаяць дзясяткі тысячаў подпісаў.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон абяцаў, што сабор Парыжскай Божай Маці адновяць за пяць гадоў. Да працаў могуць запрасіць замежных архітэктараў, а найлепшы праект рэканструкцыі будуць адбіраць у ходзе міжнароднага конкурсу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках