29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хуан Гуайдо: Выйдзем на вуліцы для выратавання нашай краіны

1
Хуан Гуайдо: Выйдзем на вуліцы для выратавання нашай краіны
ФОТА: REUTERS

Больш за палову штатаў Венесуэлы адчуваюць праблемы з электрычнасцю праз рэжым Мадуры.

Лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайдо ў панядзелак паведаміў, што 13 з 23 штатаў Баліварыянскай Рэспублікі застаюцца без сталай падачы электрычнасці. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter.

«Паводле нашай справаздачы, 22 красавіка 13 штатаў Венесуэлы маюць сур'ёзныя праблемы з падачай электрычнасці і ў трох штатах падача энэргіі адноўленая напалову», – напісаў ён.

Апазіцыянер зноў заявіў, што сыход Нікаласа Мадуры неабходны «для аднаўлення нармальнай краіны». «1 траўня разам выйдзем на вуліцы для выратавання нашай краіны», – падкрэсліў ён.

У сакавіку ў Баліварыянскай Рэспубліцы адбылося некалькі масавых адключэнняў электрычнасці, калі без святла застаўся Каракас і большасць штатаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках