25 красавiка 2024, Чацвер, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі абышоў Парашэнку на спецучастках у зоне ААС

8
Зяленскі абышоў Парашэнку на спецучастках у зоне ААС
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Вайскоўцы на Данбасе аддалі большасць галасоў Зяленскаму.

Паводле вынікаў выбараў прэзідэнта Украіны на спецучастках на Данбасе вайскоўцы аддалі большасць галасоў (з розніцай крыху менш за 300) Уладзіміру Зяленскаму. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на звесткі пратаколаў спецучасткаў, якія ўтрымліваюцца на сайце Цэнтрвыбаркама.

Агулам, паводле звестак на сайце ЦВК, у галасаванні ўзялі ўдзел больш за 35 тысяч вайскоўцаў, з якіх 17,7 тысяч падтрымалі Зяленскага, а 17,4 тысяч - Пятра Парашэнку. У працэнтных суадносінах агульны вынік Зяленскага на спецучастках дасягае 50,4%.

На спецучастках у Данецкай вобласці Зяленскага падтрымалі 13,4 тысяч вайскоўцаў, Парашэнка - 13,1 тысяч. Пры гэтым кандыдат паказаў лепшы вынік у Бахмуце, Славянску, Дружкоўцы, Пакроўску, Марыупалі і Валнавахе. Парашэнка перамог на спецучастках у Ясінаватскім раёне, Краматорску, Тарэцку і Мар’інцы.

На спецучастках у Луганскай вобласці Парашэнка (4324) абышоў Зяленскага (4308) усяго на 16 галасоў. Пры гэтым дзейны прэзідэнт перамог у Станіцы Луганскай, Рубежным, Лісічанску і Шчасці. За Зяленскага засталіся з сур'ёзнай перавагай Сватава і Севераданецк.

Нагадаем, паводле вынікаў першага тура на большасці спецучасткаў у зоне ААС таксама лідыраваў Зяленскі, аднак Парашэнка ў абсалютным вылічэнні абышоў апанента на 200 галасоў.

На гэты момант паводле вынікаў падліку 99,39% пратаколаў Зяленскі набірае 73,24%, Парашэнка - 24,44%. Разрыў паміж імі амаль дасягае 9 млн галасоў. Пры гэтым ЦВК абвесціць канчатковыя вынікі не раней за 30 красавіка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках