24 красавiка 2024, Серада, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд: Беларусь увозіць у РФ яблыкі, завальваючы іх мяшкамі з бульбай

13
Рассельгаснагляд: Беларусь увозіць у РФ яблыкі, завальваючы іх мяшкамі з бульбай

Рассельгаснагляд паведамляе пра новую схему незаконнага ўвозу яблыкаў з Беларусі.

19 красавіка супрацоўнікі Рассельгаснагляду ў Пскоўскай вобласці выявілі новую схему незаконнага ўвозу ў Расею яблыкаў з Беларусі.

Пры даглядзе машыны супрацоўнікі выявілі, што разам з беларускай бульбай там знаходзіліся свежыя яблыкі, забароненыя да ўвозу ў Расею.

Увоз яблыкаў з Беларусі часова абмежаваны Рассельгаснаглядам з 12 красавіка 2019 года.

Яблыкі ўвозіліся ў Расею без фітасанітарных сертыфікатаў, заваленыя мяшкамі з бульбай, на якую меўся беларускі сертыфікат.

«Гэты факт чарговым разам сведчыць пра адсутнасць належнага кантролю з боку фітасанітарнай службы Рэспублікі Беларусь за сертыфікацыяй прадукцыі, што вырабляецца беларускімі прадпрыемствамі», - паведамляе расейскае ведамства.

Яблыкі знішчылі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках