20 красавiка 2024, Субота, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадары G7 высока ацанілі прэзідэнцкія выбары ва Украіне

2
Амбасадары G7 высока ацанілі прэзідэнцкія выбары ва Украіне

Выбары ва Украіне прайшлі ў адпаведнасці з міжнароднымі дэмакратычнымі стандартамі.

Амбасадары краін Вялікай сямёркі (G7) ва Украіне павіншавалі кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Зяленскага з перамогай на выбарах і выказалі надзею на шчыльнае супрацоўніцтва з ягонай адміністрацыяй, піша nv.ua.

Са звестак паслоў G7, прэзідэнцкія выбары ва Украіне прайшлі ў адпаведнасці з міжнароднымі дэмакратычнымі стандартамі.

"Мы высока ацанілі працу ЦВК і праваахоўных структур для стварэння прававых і бяспечных умоў, што дазволіла ўкраінскім грамадзянам цалкам рэалізаваць свае дэмакратычныя правы ў рамках сумленнага выбарчага працэсу", - падкрэслілі дыпламаты.

Амбасадары краін G7 таксама прызналі прагрэс, які быў дасягнуты Украінай за час прэзідэнцтва Пятра Парашэнкі, і пацвердзілі свае абавязанні падтрымліваць абраны Украінай шлях і далейшае правядзенне рэформ.

G7 - міжнародны клуб, які аб'ядноўвае Вялікабрытанію, Нямеччыну, Італію, Канаду, ЗША, Францыю і Японію.

Нагадаем, што 21 красавіка ва Украіне адбыўся другі тур выбараў прэзідэнта. За пасаду кіраўніка дзяржавы змагаліся шоўмэн Уладзімір Зяленскі і дзейны прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках