Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі праз тэлефон
22- 22.04.2019, 18:20
- 20,964
Правадыры абмеркавалі «пытанні развіцця расейска-беларускага супрацоўніцтва».
Прэс-служба Крамля праінфармавала аб тэлефоннай размове кіраўнікоў Расеі і Беларусі, піша interfax.by.
"Адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам, падчас якой абмяркоўваліся бягучыя пытанні развіцця расейска-беларускага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы правадыра расейскай дзяржавы.
Падрабязнасці размовы ў паведамленні не падаюцца.
У прэс-службе беларускага дыктатара ў сваю чаргу паведамілі, што тэлефонная размова адбылася з ініцыятывы расейскага боку. Сярод іншага правадыры абмеркавалі міжнародны парадак дня.
Апошні раз Пуцін і Лукашэнка размаўлялі праз тэлефон блізу месяца назад - 26 сакавіка. Тады прэс-служба Крамля паведамляла, што падчас размовы былі "разгледжаны актуальныя пытанні расейска-беларускіх стасункаў з акцэнтам на развіццё супрацоўніцтва ў рамках "саюзнай дзяржавы", а таксама "закранутая тэматыка інтэграцыйных працэсаў у фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза".