29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі з'явіцца помнік атраду партызанак, траціна з якога былі беларускамі

3
У Францыі з'явіцца помнік атраду партызанак, траціна з якога былі беларускамі
Фота: embassybel.ru

Камандавалі атрадам таксама нашы суайчынніцы.

У французскім горадзе Тыль з'явіцца помнік у гонар адзінага ў гісторыі цалкам жаночага партызанскага атрада. У ім было 37 жанчын, прычым кожная трэцяя - беларуска. Праект помніка прэзентавалі ў Маскве, паведамляе Амбасада Беларусі ў Расеі, піша tut.by.

Жаночы атрад «Радзіма» быў сфармаваны з 37 жанчын (родам з СССР і не толькі), якія беглі з канцэнтрацыйнага лагера «Эрувіль» у Францыі і далучыліся да сілаў Руху Супраціву. Траціна дзяўчат у атрадзе былі беларускамі, як і камандзіры атрада - Надзея Лісавец і Разалія Фрыдзан.

У пасольстве Беларусі ў Расеі паказалі макет помніка, які адкрыюць у горадзе Тыль пры ўдзеле беларускай і расейскай дыпмісій да даты вызвалення Францыі.

«Помнік у выглядзе трохметровай жаночай фігуры з карабінам у руках усталююць на месцы, дзе знаходзіўся канцлагер «Эрувіль», з якога ўцякалі палонніцы, - сказаў на прэзентацыі аўтар помніка, народны мастак Расеі і скульптар Уладзімір Сураўцаў. - У гэтым лагеры нацысты ў рудніках развівалі магутнасці падземнага завода для вытворчасці рэактыўных ракет «Фаў», якімі абстрэльвалі Вялікабрытанію. Для многіх гэтыя шахты сталі брацкай магілай...».

Вядома, што Надзея Лісавец, адная з камандзірак атрада, трапіла ў канцлагер «Эрувіль» з Менска, дзе ўтрымоўвала кватэру для падпольшчыкаў і партызан, ажыццяўляла сувязь з партызанскім атрадам «Мсціўца» і Лагойскім падпольным райкамам кампартыі Беларусі. А яе напарніца, Разалія Фрыдзан, трапіла ў лагер пасля арышту супрацоўнікамі гестапа на явачнай кватэры ў Менску; яна была сувязной партызанскай брыгады імя П.Панамарэнкі.

Пасля ўцёкаў з канцлагера ў Францыі дзяўчыны сфармавалі жаночы партызанскі атрад, дзе з усімі ўдзельніцамі прамаўлялі клятву. Яна стала шырока вядомая пасля вызвалення Францыі:

«Выконваючы свой абавязак перад Радзімай, я абавяжуся самааддана служыць інтарэсам французскага народа, на чыім баку я абараняю інтарэсы сваёй Радзімы. Усімі сіламі я буду абараняць маіх братоў-французаў у барацьбе супраць агульнага ворага».

Пасля вайны ў рангу лейтэнантаў французскага войска і ўзнагароджаныя французскімі ордэнамі Надзея Лісавец і Разаліі Фрыдзан вярнуліся ў Беларусь. У 1966 годзе прэзідэнт Францыі Шарль дэ Голь знаходзіўся з візітам у СССР і папрасіў зладзіць яму сустрэчу з беларуска-французскімі гераінямі. Жанчыны прыбылі ў Маскву і ўслаўлены французскі генерал аддаў ім гонар і паціснуў рукі.

«Прэзентацыя помніка «Радзіма» ў нашым пасольстве ў год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў і яго наступнае ўсталяванне ў Францыі, несумненна, паслужыць умацаванню прыязных міжнародных сувязяў. А таксама - захаванню гістарычнай праўды пра супольную барацьбу супраць фашызму», - адзначыў старшы дарадца, кіраўнік Дзелавога і культурнага комплексу пасольства Беларусі ў Расеі Васіль Чэрнік.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках