29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці небяспечныя пазыкі Расеі для беларускай эканомікі?

1
Ці небяспечныя пазыкі Расеі для беларускай эканомікі?

Стан эканомікі нашай усходняй суседкі не можа нас не хваляваць.

Улічваючы цесныя эканамічныя сувязі паміж Беларуссю і Расеяй, а таксама нашу залежнасць ад расейскага фінансавання і паставак энэрганосьбітаў, стан эканомікі нашай усходняй суседкі не можа нас не хваляваць. Праблемы пазыковай нагрузкі на расейскае насельніцтва і кампаніі прааналізавалі спецыялісты Цэнтра макраэканамічных даследаванняў пры Ашчадбанку Расеі (далей – ЦМД), піша «Экономическая газета».

Аналітыкі ЦМД адзначаюць, што пазыка прыватнага сектара прадаўжае расці. Унутраная пазыка нефінансавых кампаній і насельніцтва за люты вырасла на 13% год да года, перавысіўшы 57 трлн RUB. Прырост запазычанасці адбыўся ў роўнай ступені як за кошт насельніцтва, так і за кошт кампаній. Пры гэтым асабліва хутка расце пазыка насельніцтва - 24% год да года.

Дадатковую падтрымку росту ўнутранай пазыкі надала валютная пераацэнка. Курс даляра за мінулы год вырас амаль на 10 RUB да 66 RUB. Паводле звестак на III квартал 2018 г, сукупная прыватная пазыка, унутраная і вонкавая, вырасла на 8% год да года, да 73 трлн RUB.

У той жа час аналітыкі ЦМД мяркуюць, што існы рост пазыкі не нясе сур'ёзных рызык фінансавай стабільнасці. Яны бачаць сем галоўных пацвярджэнняў гэтаму тэзісу.

1. Тэмпы росту пазыкі складана назваць вельмі высокімі. Наадварот, у рэальным вылічэнні, у адсотках ад ВУП, пазыка зніжаецца з пачатку 2016 г. Пры гэтым міжнародныя методыкі таксама не фіксуюць прыкмет крэдытнага «перагрэву».

2. Пазыка не з'яўляецца вялікай і паводле міжнародных мерак. Паводле міжнароднай метадалогіі, прыватная пазыка не фінансавага сектара складае 64% ВУП, тады як сярэдняе значэнне для абследаваных супастаўных краін-143% ВУП. Сярод 43 абследаваных краін Расея - толькі восьмая з канца. У ПАР пазыка складае 72%, Турцыі-96%, Малайзіі – 135%, Кітаі – 204%.

3. Абслугоўванне пазыкі не з'яўляецца для Расеі празмерна складаным. Паводле міжнароднай метадалогіі, пазычальнікі марнуюць на выплату адсоткаў і асноўнай пазыкі 8% ВУП. Гэта не вельмі шмат паводле міжнародных мерак - сярэдні паказчык у 32 буйных краінах складае 15% ВУП. Расея - сёмая з канца гэтага спісу. Пазыковая нагрузка знаходзіцца на сярэднім узроўні і па гістарычных мерках. Паводле звестак Цэнтрабанка, нагрузка як кампаній, так і насельніцтва цяпер ніжэйшая, чым была да крызісу. Рэгулятар чакае, што нагрузка не перавысіць дакрызісны ўзровень у найбліжэйшыя гады.

4. Структура дпазыкі агулам збалансаваная. Як правіла, найбольш небяспечныя валютныя, замежныя і кароткатэрміновыя пазыкі. Асабліва - у спалучэнні. На погляд аналітыкаў ЦМД, у расейскай эканоміцы цяпер няма значных дысбалансаў. Зам6жная пазыка прыватнага сектара складае 19% ВУП, што ніжэй за сярэдні паказчык у 44 іншых краінах у 27% ВУП (паводле звестак Сусветнага банка). Пры гэтым амаль палова абавязацельстваў прыпадае на ўнутрыгрупавыя аперацыі з высокай магчымасцю пралангацыі.

Замежная валютная пазыка Расеі адносна малая: 22% ВУП супраць сярэдняга паказчыка 46% ВУП (26 краін). Прычым уся замежная валютная пазыка меншая за наяўныя міжнародныя рэзервы. Асабліва небяспечная – кароткатэрміновая частка – ледзь перавышае 35 млрд USD, або 2% ВУП, што ў чатыры разы меншая за сярэдні паказчык у іншых краінах. Акрамя таго, небяспечных пазык не толькі мала, але яны яшчэ і працягваюць скарачацца.

5. Адсутнічаюць прыкметы пагаршэння якасці крэдытаў. Узровень пратэрмінаванай запазычанасці апошнія два гады зніжаўся. У пачатку года ён значна вырас, але гэта ў большай ступені тлумачыцца змяненнем асаблівасцяў уліку. Узровень рэзервавання таксама зніжаецца, што можа пацвярджаць паляпшэнне якасці партфеля. Банк Расеі праводзіць аналіз якасці крэдытаў, які паказвае, што якасць спажывецкіх крэдытаў нават паляпшаецца.

6. Нябанкаўскі сектар у Расеі развіты слаба і не стварае істотных рызык для эканомікі. Актывы гэтага сектара складаюць усяго 4% ВУП і апошнія гады растуць вельмі павольна. У расейскай сітуацыі больш важнай крыніцай рызыкі можа стаць павелічэнне долі пазыковых папер у абавязацельствах кампаній, якая хутка расце (з 2012 года яна падвоілася). Але пакуль доля і аб'ём такой пазыкі застаюцца невялікімі-11%, або 6,5 трлн RUB, што складана назваць пагрозлівым значэннем.

7. Рост пазык не суправаджаецца фармаваннем крэдытных «бурбалак». Празмерны рост крэдытаў часцяком прыводзіць да неапраўданага росту коштаў актываў, што пагражае фінансавай устойлівасці. Але аналітыкі ЦМД не бачаць такіх прыкмет у расейскай эканоміцы.

Фондавы рынак паказвае сярэднія каціроўкі. Даляравы індэкс РТС усё яшчэ застаецца ніжэйшым за дакрызісны ўзровень. Рублёвы індэкс расце, але тэмпы ледзь перавышаюць намінальны рост эканомікі. Рынак нерухомасці таксама не паказвае перагрэву. Кошты амаль не растуць, а ў рэальным вылічэнні яны падаюць ужо пяць гадоў.

Высновы з прыведзенага аналізу простыя: пазыковая нагрузка на насельніцтва і кампаніі Расеі знаходзіцца на ўзроўні, які ў спецыялістаў боязі не выклікае. Прынамсі, цяпер. Хоць гэты факт не касуе рызык для эканомікі Беларусі, але яны звязаныя зусім з іншымі фактарамі, напрыклад, з падатковым манеўрам у расейскай нафтавай прамысловасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках