26 красавiка 2024, Пятніца, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску жаўнера тэрміновай службы прыціснула аўтамабілем

4
У Віцебску жаўнера тэрміновай службы прыціснула аўтамабілем

Пацярпелы ў рэанімацыі.

Тэлеграм-канал NEXTA паведаміў аб НЗ у Віцебскай 103-й дэсантнай брыгадзе. Сёння раніцай машынамі прыціснула жаўнера. У Мінабароны і лякарні хуткай дапамогі tut.by пацвердзілі інфармацыю.

- Камісія сіл спецыяльных аперацый ажыццяўляе праверку ў сувязі з парушэннем правілаў эксплуатацыі аўтамабільнай тэхнікі вайскоўцам тэрміновай вайсковай службы, у выніку чаго атрымаў траўму ягоны калега, - паведаміў журналістам прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў. - Яму нададзеная медыцынская дапамога, ён шпіталізаваны.

Жаўнер тэрміновай службы, які быў за стырном аўто, знаходзіцца ў вайсковай частцы. Пацярпелы ў рэанімацыі, ягоны стан ацэньваюць як цяжкі, паведамілі журналісты ў Віцебскай лякарні хуткай дапамогі.

За апошнія месяцы гэта не першы выпадак, звязаны з траўмаваннем вайскоўцаў у 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе, якую называюць паказальнай.

У снежні 2018 года старшы сяржант Аляксей Раманенка загадаў малодшым па званні кульнуцца праз металічную агароджу, пры гэтым аднаго з іх ударыў нагой, а другі вайсковец падчас куляння зламаў ключыцу. Раманенку звольнілі ў запас, паводле кантракту ён прапрацаваў прыкладна паўгода, у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па факце перавышэння ўлады, спалучанага з гвалтам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках