16 красавiка 2024, aўторак, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кулінарны экстрым: «жывыя» стравы, якія рызыкне паспрабаваць не кожны

3
Кулінарны экстрым: «жывыя» стравы, якія рызыкне паспрабаваць не кожны

У падарожжы часта хочацца паказытаць сабе нервы і паспытаць нешта незвычайнае.

Гэта датычыцца і гастранамічнага досведу. «Вокруг света» распавядае пра «жывую» ежу, якая выклікае ў большасці турыстаў жах. Нягледзячы на неадназначнасць такіх «далікатэсаў», колькасць ахвотных іх пакаштаваць не змяншаецца.

В'етнам: кобра

У В'етнаме прыхільнікі экзатычных страў могуць з'есці кобру. У працэсе падрыхтоўкі змяі адразаюць галаву, пры гэтым яе цела прадаўжае выгінацца, а сэрца біцца. Затым кроў змяі зліваюць і змешваюць з гарэлкай - гэтым напоем пасля будуць запіваць усе кулінарныя вынаходствы са змяі. Спачатку турыстам прапануюць праглынуць жывое сэрца змяі, а потым яе жоўцевы пухір. Ва В'етнаме вераць, што пасля гэтага чалавек становіцца такім жа мудрым і моцным, як змяя. Гэта самая непрыемная частка трапезы.

Затым з пакінутага вараць суп ці гатуюць фарш. Некаторыя турысты скардзяцца на жорсткае мяса кобры, але напраўду ступень гатоўнасці і смак стравы, як правіла, вызначаюцца майстэрствам кухара. Паспрабаваць кобру ва В'етнаме можа кожны ахвотны, хоць гэта нятаннае задавальненне.

Карэя: васьміног

Жывых васьміногаў можна пакаштаваць у многіх карэйскіх рэстарацыях. Тым, хто замовіў страву санакчы, на талерцы прыносяць рухомых малюскаў невялікага памеру. Васьмінога трэба накруціць на палачкі - так, каб ён стаў падобны на шар, затым абмакнуць у спецыі і адправіць у рот. Апынуўшыся там, жывёліна пачынае варушыцца і спрабуе прысмактацца прысоскамі да языка і шчок. Каб яе пражаваць, вам спатрэбіцца некалькі хвілін. Аднак складаней за ўсё праглынуць васьмінога, бо ён слізкі. Ахвотным з'есці санакчы трэба праяўляць вялікую асцярожнасць, бо васьміногам можна папросту задушыцца.

Грэнландыя: мактак

Напраўду мактак ядуць не толькі ў Грэнландыі, але і ў Скандынаўскіх краінах і Сібіры. Гэта страва ўяўляе сабой нарэзаныя палоскамі сала і скуру кіта, нарвала або бялухі. Мактак багаты вітамінамі C і D, аднак праз забруджванне навакольнага асяроддзя ўжываць яго ў ежу стала не так бяспечна. Як правіла, мактак ядуць у сырам выглядзе. Пры гэтым скура і тлушч могуць быць нарэзаныя палоскамі або парэзаныя на кубікі, і да іх падаюць соевы соус і спецыі. У сырам выглядзе мактак здаецца масляністым і мае арэхавы прысмак. Аднак іншыя спосабы прыгатавання стравы прадугледжваюць, што яго высушваюць, абсмажваюць або марынуюць.

Кітай: мозг малпы

У Кітаі, а таксама некаторых іншых азіяцкіх і афрыканскіх краінах мозг малпы - даволі распаўсюджаная страва. Напрыклад, на рынку можна купіць некалькі сырых малпавых мазгоў і з'есці, што наўрад ці здзівіць навакольных. У кнізе «Вокруг света за 50 лет» падарожнік Альберт Падзел распавядае пра тое, як яму давялося пакаштаваць гэтую страву ў Ганконгу. З іншымі гасцямі ён сядзеў вакол стала з адтулінай у цэнтры. У адтуліну змясцілі жывую малпу, пасля чаго афіцыянт адным рухам прабіў ёй чэрап і зняў яго верхнюю частку. Затым прысутныя пачалі есці яшчэ пульсуючы і цёплы мозг маленькімі лыжачкамі. Цяпер у такім выглядзе гэтую страву падаваць забаронена. Але, па чутках, за некалькі тысяч даляраў яе ўсё яшчэ можна атрымаць у некаторых аўтэнтычных рэстаранчыках.

Аўстралія: лічынкі

У Аўстраліі турысты могуць пакаштаваць жывыя лічынкі насякомых. Як правіла, гэта буйныя белыя лічынкі шашалю, якія жывуць у каранях і ствалах дрэў. Іх даўжыня можа дасягаць 10-12 см. Мясцовыя абарыгены мяркуюць, што дзесяць лічынак задаволяць дзённую патрэбнасць чалавека ў бялку. Звычайна насякомых ядуць жывымі, у гэтым выпадку ў іх будзе саладкавы прысмак. Зрэшты, для пераборлівых турыстаў жывых белых гусеніц могуць запеччы на вогнішчы. Смак прыгатаваных лічынак нагадвае смажанае яйка.

Японія: сашымі

У Японіі аматарам кулінарнай экзотыкі будзе даспадобы сашымі з рыбы або жабы. Страву трэба гатаваць выключна са свежых інгрэдыентаў, таму ў рэстарацыях часта ўсталёўваюць акварыумы. Калі гасцям падаюць рыбную сашымі, рот рыбы яшчэ будзе адкрывацца, а астатняя частка тулава будзе нарэзаная тонкімі кавалачкамі па 3-4 мм і пададзеная ў сырам выглядзе, без спецый. Некаторыя віды рыб падаюць у смажаным або вараным выглядзе. Сашымі з жабы атуецца аналагічным спосабам, але асаблівасцю гэтай стравы з'яўляецца яшчэ жывое сэрца земнаводных, пададзенае на асобнай талерцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках