28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі народны дэпутат Ігар Гузь: Беларусы, пара прачынацца

5
Украінскі народны дэпутат Ігар Гузь: Беларусы, пара прачынацца
Ігар Гузь

Лукашэнка даўным-даўно павінен быў быць адхілены ад улады.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіў народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Ігар Гузь у каментары вынікаў прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне:

- Абранне Уладзіміра Зяленскага прэзідэнтам паказала, што людзі ва Украіне хочуць перамен. Яго абралі, як процівагу Пятру Парашэнку. Для ўкраінцаў Зяленскі - гэта надзея.

- Дарэчы, Уладзімір Зяленскі ў каментары ўчора вынікаў Нацыянальнага экзіт-полу заявіў: «Як грамадзянін Украіны магу сказаць краінам былога СССР - паглядзіце на нас - усё магчымае». На ваш погляд, што азначаюць яго словы?

- У першую чаргу, на мой погляд, ягоны зварот тычыцца Расеі ды Беларусі. За 25 гадоў пасля развалу СССР практычна ва ўсіх краінах адбылася змена ўлады. У Беларусі ж прадаўжае кіраваць дыктатар. Думаю, што вы можаце ўспрымаць словы Уладзіміра Зяленскага, як зварот да вас.

- Беларусы праявілі вельмі вялікую цікавасць да выбараў ва Украіне. Мы сачылі і па-добраму вам зайздросцілі. Можа, вы хочаце нешта пажадаць беларусам?

- Час прачынацца! Вы самі павінны развязваць свае праблемы і вяршыць гісторыю. Я мяркую, што ўжо даўным-даўно Лукашэнка павінен быў быць адхілены, тым ці іншым спосабам, ад улады.

Я вельмі б хацеў, каб у Беларусі памянялася ўлада. Паглядзіце, ва Украіне гэта магчыма, тым больш цяпер дзейны прэзідэнт будзе ў апазіцыі і гэта нармальна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках