20 красавiка 2024, Субота, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на тыдні

1
Якім будзе надвор'е на тыдні

Найбліжэйшы час у нашу краіну прыйдзе практычна летняе надвор'е.

Сіноптыкі абяцаюць тэмпературу да +27, а таксама першыя навальніцы, піша belmir.by.

У аўторак 23 красавіка ўночы +2.. +8, месцамі 0.. +1, удзень +16.. +21. Без ападкаў. Удзень месцамі на захадзе ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.

У сераду 24 красавіка ўночы +2... +8, удзень +16... +21. Без ападкаў. Удзень месцамі ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.

У чацвер 25 красавіка ўночы +3... +10, удзень +18.. +24. Пераважна без ападкаў.

У пятніцу 26 красавіка ўночы +5... +11, па захадзе да +13, удзень +20.. +27. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень у асобных раёнах на захадзе кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

У суботу 27 красавіка ўночы +7... +14, удзень +18... +25. Месцамі, пераважна на заходняй палове, кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

У нядзелю 28 красавіка ўночы +7... +12, удзень +15... +22, дзе-нідзе +23.. +25. Месцамі кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках