7 траўня 2024, aўторак, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму некаторыя дзеці з Калодзішчаў вымушаны ездзіць у школу за 30 кіламетраў

8
Чаму некаторыя дзеці з Калодзішчаў вымушаны ездзіць у школу за 30 кіламетраў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У рэгіёне не стае як мінімум 16 дзіцячых садкоў і чатырох школ.

Праблема ўладкавання дзяцей ва ўстановы адукацыі, прымусіла жыхара Менскага раёна Аляксандра Сяргеевіча звярнуцца на жывую лінію Мінаблвыканкама, піша mlyn.by.

- Надоечы ў нас была сустрэча са старшынём нашага райвыканкама, - растлумачыў Аляксандр Сяргеевіч. - На ёй жыхарам паведамілі, што неўзабаве ў Калодзішчах будуць будаваць школу, але канкрэтных тэрмінаў не пазначылі.

Мужчына распавёў, што праз татальны брак месцаў у Калодзішчанскай школе і дзіцячых садках, штодня дзяцей даводзіцца вазіць у сталічную Серабранку. А гэта прыкладна 30 кіламетраў у адзін бок.

- Гэта досыць далёка. Мы хацелі паспрабаваць патрапіць у школу ў мікрараёне Уручча, але і там месцаў зусім няма, - з сумам канстатаваў Аляксандр Сяргеевіч.

Намеснік старшыні Менаблвыканкама Іван Маркевіч, які праводзіў жывую лінію, паведаміў: цяпер вядзецца актыўны пошук фінансавання для ўзвядзення ўстановы адукацыі.

- Сёння ў Менскім раёне склалася такая сітуацыя, што ў рэгіёне не стае як мінімум 16 дзіцячых садкоў і чатырох школ. Канкрэтна ў гэтым выпадку пабудова ўстановы адукацыі запланаваная спецыяльнай праграмай на 2019-2020 гады. Разглядаецца пытанне аб крыніцы фінансавання.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках