25 красавiка 2024, Чацвер, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводле падазрэння ў дачыненні да тэрактаў на Шры-Ланцы арыштавалі 24 чалавекі

Паводле падазрэння ў дачыненні да тэрактаў на Шры-Ланцы арыштавалі 24 чалавекі
Фота: EPA

Выбухі ў цэрквах учынілі, як мяркуецца, тэрарысты-смяротнікі.

Паводле падазрэння ў дачыненні да тэрактаў на Шры-Ланцы было арыштавана 24 чалавекі. Пра гэта са спасылкай на прадстаўніка мясцовай паліцыі паведамляе тэлеканал CNN, паведамляе "Гордан".

Міністр жыллёвага будаўніцтва і культуры Шры-Ланкі Саджая Прэмадаса заявіў, што выбухі ў цэрквах учынілі, як мяркуецца, тэрарысты-смяротнікі.

Са звестак выдання Hindustan Times, усе арыштаваныя - чальцы мусульманскай абшчыны краіны.

Прэдамаса назваў нядзельныя тэракты "цалкам новым тыпам тэрарызму" і нагадаў, што гэта першы выпадак пасля дзесяцігоддзя спакою.

Грамадзянская вайна на Шры-Ланцы паміж сепаратыстамі "Тыгры вызвалення Таміл-Ілама" і ўрадам скончылася ў 2009 годзе, яна забрала блізу 80 тысяч жыццяў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках