24 красавiка 2024, Серада, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: Ганаруся камандай і бачу, што ў нас добрая будучыня

7
Вікторыя Азаранка: Ганаруся камандай і бачу, што ў нас добрая будучыня
ВІКТОРЫЯ АЗАРАНКА

Беларуская тэнісістка пра гульню з аўстралійкамі.

Каманда Беларусі ў тэнісе саступіла камандзе Аўстраліі ў паўфінале Кубка Федэрацыі, аднак Вікторыя Азаранка ганарыцца паплечніцамі. Уражаннямі ад гульні беларуска падзялілася ў сваім Instagram-акаўнце.

- Нават нягледзячы на тое, што мы саступілі ў вельмі цяжкай бітве, я пакінула пляцоўку з усмешкай не з-за выніку, а таму, што для мяне гэта было падобна да пачатку нашага асаблівага падарожжа! Я ганаруся сваёй камандай, рада магчымасці згуляць за сваю краіну і бачу, што ў нас добрая будучыня! Дзякуй, дзяўчаты! Давайце прадаўжаць. Гэта будзе весела, - напісала В. Азаранка на сваёй старонцы.

Таксама яна выказалася з нагоды гульні спаборніц. І асабліва адзначыла напарніцу Эшлі Барці, у пары з якой Азаранка ўдала выступае ў гэтым сезоне.

- Віншую каманду Аўстраліі! Гэта была вельмі добрая гульня, поспехаў у фінале. Эшлі Барці, захавай гэты агонь у вачах для нашых парных матчаў у гэтым годзе, - дадала Азаранка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках