7 траўня 2024, aўторак, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына прапануе прызначыць прэзідэнцкія выбары на дзень нараджэння Лукашэнкі

114
Ярмошына прапануе прызначыць прэзідэнцкія выбары на дзень нараджэння Лукашэнкі
ЛІДЗІЯ ЯРМОШЫНА
ФОТА: BYMEDIA

Скандальная кіраўніца ЦВК назвала магчымую дату прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Кіраўніца ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю праграме «Тыдзень» на СТВ распавяла, што прэзідэнцкія выбары, на ейную думку, лепш за ўсё прызначыць на 30 жніўня 2020 года. Са слоў Ярмошынай, у гэты дзень усе будуць знаходзіцца ўжо на асноўным месцы жыхарства.

«Таму што праз дзень, 1 верасня, пачынаецца навучальны год. У нас працуюць усе навучальныя ўстановы, ужо яны адрамантаваныя, а менавіта там у нас размяшчаюцца ўчасткі для галасавання. Таму з арганізацыйнага пункту гледжання гэтая дата абсалютна прымальная. З пункту гледжання вядзення перадвыбарнай агітацыі яна таксама добрая ў тым плане, што яна стварае спрыяльныя кліматычныя ўмовы для правядзення мерапрыемстваў на адкрытым паветры: пікетаў і мітынгаў», - заявіла кіраўніца ЦВК.

Старшыня ЦВК абгрунтавала гэтую дату і тым, што акурат 30 жніўня заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі. Але, у той жа час, магчыма, кандыдатаў не вельмі задаволіць гэтая дата праз тое, што многія выбарцы ў перыяд перадвыбарчай агітацыі будуць знаходзіцца ў іншых месцах, дзесьці ў адпачынках, удакладніла яна.

Пры гэтым Ярмошына адзначыла, што пакуль рана пра гэта гаварыць.

«Я думаю, што пасля выбараў парламента я, вядома, абавязкова прыйду з дакладам да кіраўніка дзяржавы, і мы будзем абмяркоўваць разам з кіраўніцтвам парламента. Яны прызначаюць выбары ў найбольш прымальны перыяд і дату правядзення выбараў прэзідэнцкіх», - сказала кіраўніца ЦВК.

Нагадаем, што з 1996 года ўсе выбарчыя кампаніі ў Беларусі пад кіраўніцтвам Лідзіі Ярмошынай былі не прызнаныя міжнароднай супольнасцю дэмакратычнымі - іх вынікі фальсіфікаваліся.

Напісаць каментар 114

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках