28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ўначы можна ўбачыць пік вясновага зарападу

1
Сёння ўначы можна ўбачыць пік вясновага зарападу

У ноч на панядзелак беларусы змогуць назіраць пік метэорнай плыні Лірыды - будзе сыпацца да 20 метэораў на гадзіну.

Штогадовы вясновы зарапад - гэта метэорная плынь Лірыды, якую жыхары Зямлі назіраюць у красавіку. У 2019 годзе адна з самых прыгожых нябесных з'яў прыпадае на перыяд з 14 да 30 красавіка, а яе пік адбудзецца ўжо 22 і 23 красавіка, паведамляе korrespondent.net.

У ноч з нядзелі, 21 красавіка, на панядзелак, 22 красавіка, пачынаючы з 21:00, назіраць інтэнсіўны зарапад змогуць і жыхары Беларусі. Лірыды будуць сыпацца прыкладна па 20 штук штогадзіны, «вылятаючы» з сузор'я Ліры. Каб іх убачыць, лепш легчы нагамі на поўнач, захад ці на поўдзень. Метэоры пачнуць падаць зверху з пункта, размешчанага ў 60 градусах над гарызонтам.

Усяго ў 2019 годзе будзе блізу 50 зарападаў, але не ўсе такія зыркія, як цяперашняя плынь Лірыды.

Што такое метэорная плынь Лірыды

Большасць зарападаў (метэорных плыняў) народжаная каметамі. Падчас руху па сваіх арбітах яны высыпаюць пыл і дробныя макулінкі. Гэтае смецце ўлятае ў атмасферу Зямлі на велізарных хуткасцях і расчэрчвае неба яскравымі струменьчыкамі.

Штогадовая вясновая метэорная плынь Лірыды характарызуецца даволі хуткімі метэорамі, якія ўваходзяць у зямную атмасферу з хуткасцю прыкладна 49 км на секунду. Крыніцай плыні з'яўляецца вялікая колькасць пылу і дробных абломкаў, якія пакідае камета C/1861 Тэтчэр падчас праходжання каля Сонца. Камета C/1861 G1 Тэтчэр, якая ў 1861 годзе праляцела побач з Зямлёй, падсілкавала струмень. У 2276 годзе яна вернецца і, магчыма, зноў папоўніць струмень.

Лірыды - адна з найстарэйшых метэорных плыняў, якія назіраюцца чалавецтвам. Першая згадка пра яе датаваная 687 годам да н.э. - калі кітайцы звярнулі ўвагу і запісалі, што «зоркі падалі як дождж». У тую эпоху вясновы зарапад быў значна больш інтэнсіўным.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках