Выбары ва Украіне: з'явіліся вынікі экзіт-полаў
174- 21.04.2019, 20:00
- 78,671
Зяленскі перамагае Парашэнка з гістарычным рэкордам.
З'явіліся першыя вынікі экзіт-полаў у другім туры выбараў прэзідэнта Украіны паводле стану на 18:00.
Паводле звестак Нацыянальнага экзіт-полу, на выбарах прэзідэнта Украіны лідаруе Уладзімір Зяленскі з 73,2% галасоў, а 25,3% рэспандэнтаў аддалі галасы за Пятра Парашэнку.
Акрамя таго, вядома, як размеркаваліся галасы за кандыдатаў у рэгіёнах. Агулам у краіне большасць прагаласавала за Зяленскага - захад 57,0%, цэнтр 73,0%, поўдзень 85,4%, усход 87,7%. За Парашэнку адпаведна прагаласавалі 41,3%, 28,0%, 13,4% і 11,2%.
Нацыянальны экзіт-пол праводзяць фонд «Дэмакратычныя ініцыятывы», КМІС і Цэнтр Разумкова.
Апублікаваныя звесткі «Нацыянальнага экзіт-пола» на 20.00
З’явіліся обноўленыя вынікі экзіт-полаў у другім туры выбараў 2019 на 20:00.
На гэты момант згодна з вынікам Нацыянальнага экзіт-пола лідаруе Уладзімір Зяленскі з 73% галасоў, 25,5% рэспадэнтаў прагаласавалі за Пятра Парашэнку.