У прыгарадзе Анкары напалі на лідара турэцкай апазіцыі
- 21.04.2019, 19:01
- 8,131
Ахова палітыка змагла адбіцца і завесці яго ў бяспечны дом.
У прыгарадзе Анкары невядомыя напалі на лідара асноўнай апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі Турцыі Кемаля Кылычдараглу. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на тэлеканал NTV.
Паводле звестак тэлеканала, інцыдэнт адбыўся ў раёне Чубук, куды Кылычдараглу прыбыў на пахаванне загінулага турэцкага вайскоўца. Так, падчас цырымоніі група невядомых напала на апазіцыйнага лідара, аднак яго ахова змагла адбіцца і завесці яго ў бяспечны дом. Пасля гэтага нападнікі кінулі ў будынак некалькі камянёў.
Пазней у дом, дзе хаваўся Кылычдараглу, прыбыў міністр нацыянальнай абароны Турцыі Хулусі АКАР і заклікаў прысутных людзей «разысціся па дамах». Праз 1,5 гадзіны чакання ў будынку апазіцыянер адправіўся ў штаб-кватэру сваёй партыі.
Як удакладняе NTV, цяпер здароўю Кылычдараглу нішто не пагражае.
Раней, 1 красавіка, на выбарах мэра сталіцы Турцыі ўпершыню за чвэрць стагоддзя перамог кандыдат ад апазіцыйнай Партыі народных рэспубліканцаў Мансур Яваш.