Украінцы выбралі прэзідэнта на першым замежным участку
8- 21.04.2019, 18:01
- 23,227
На выбарчым участку ў Аўстраліі палічылі галасы.
На выбарчым участку ў Аўстраліі, дзе ўжо скончылася галасаванне ў другім туры выбараў прэзідэнта Украіны, перамог кандыдат у прэзідэнты Пятро Парашэнка.
Пра гэта паведамляе пасольства Украіны ў Аўстраліі.
«Усяго ўдзел у другім туры выбараў прэзідэнта Украіны ўзялі 99 чалавек. Пятра Парашэнку падтрымалі 72, Уладзіміра Зяленскага - 26. Адзін бюлетэнь прызнаны несапраўдным», - адзначаецца ў паведамленні.
У першым туры выбараў 31 сакавіка прагаласавалі 125 украінцаў у Аўстраліі.