Выбары прэзідэнта Украіны: Прагаласавала амаль 50% украінцаў
4- 21.04.2019, 16:21
- 17,575
Прыход выбарцаў склаў 45,32% паводле звестак 110 акругаў.
Цэнтральная выбарчая камісія Украіны паведаміла, што прыход выбарцаў на выбарах прэзідэнта на 15.00 склаў 45,32% паводле звестак 110 акругаў з 199 па ўсёй краіне.
Адпаведныя звесткі размяшчаюцца на сайце ЦВК Украіны.
21 красавіка ва Украіне праходзіць другі тур выбараў прэзідэнта Украіны. За пасаду кіраўніка дзяржавы змагаюцца шоўмэн Уладзімір Зяленскі і дзейны прэзідэнт Пятро Парашэнка.