3 траўня 2024, Пятніца, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны прафесійны звяз Беларусі абраў новага лідара

2
Незалежны прафесійны звяз Беларусі абраў новага лідара
МАКСІМ ПАЗНЯКОЎ
ФОТА: БНП

У Менску адбыўся ХІ з'езд Беларускага незалежнага прафзвязу.

Форум, на які з'ехаліся актывісты і лідары з усёй Беларусі, выбраў новага старшыню БНП. Ім стаў Максім Пазнякоў – прадстаўнік маладога пакалення прафзвязных актывістаў, які змяніў на гэтай пасадзе Міколу Зіміна.

Віцэ-старшынямі сталі Аляксандр Мішук і Сяргей Чаркасаў (старшыня Незалежнага прафзвязу гарнякоў – арганізацыі, якая ўваходзіць у структуру БНП), піша «Солидарность»).

ФОТА: БНП

Адзначым, што з'езд праходзіў на фоне беспрэцэдэнтнага ціску на Беларускі незалежны прафзвяз. Як паведамляюць прадстаўнікі БНП, з пачатку года Незалежны прафзвяз гарнякоў пакінула тысяча чалавек праз ціск з боку ААТ "Беларуськалій". У сувязі з гэтым сотні неабыякавых з усяго свету патрабуюць ад беларускіх уладаў спыніць пераслед паводле прафзвязнай прыкметы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках