Новая серыя выбухаў на Шры-Ланцы: Колькасць загінулых набліжаецца да 200
- 21.04.2019, 13:32
- 11,194
21 красавіка на Шры-Ланцы прагрымела восем выбухаў.
Выбухі адбыліся ў цэрквах гарадоў Качыкадэ, Негомба і Батыкалоа падчас велікодных набажэнстваў, а таксама ў трох гатэлях сталіцы краіны Каломба. Паводле апошніх звестак, загінулі 185, 35 з іх – замежнікі.
Сёмы выбух прагрымеў пазней у горадзе Дэхівала-Маўнт-Лавінія.
Апошняе выбуховае прыстасаванне, адзначае са спасылкай на супрацоўнікаў праваахоўных органаў мясцовы партал News First, спрацавала ў горадзе Дэматагода (прыгарад сталіцы краіны Каломба).
Набажэнствы ў акрузе Каломба адмянілі.
Фотаздымкі з месца здарэнняў на Шры-Ланцы апублікавала агенцтва ЕРА.