Парашэнка: «Важнае не прозвішча, а стратэгія і шлях, якія прадоўжыць нацыя»
24- 21.04.2019, 12:43
- 13,062
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка разам з жонкай Марынай прагаласаваў у другім туры выбараў кіраўніка дзяржавы.
Падчас галасавання на выбарчым участку №800588, размешчаным у Цэнтральным доме афіцэраў Узброеных сілаў у Кіеве, прэзідэнт заявіў: «Важнае не прозвішча, а стратэгія і шлях, якія прадоўжыць нацыя».
У другі тур прэзідэнцкіх выбараў, якія праходзяць у нядзелю, 21 красавіка, выйшлі мастацкі кіраўнік студыі "Квартал 95" Уладзімір Зяленскі, вылучаны партыяй "Слуга народа", і абраны ў 2014 годзе дзейны прэзідэнт Пётр Парашэнка.