Зяленскі прагаласаваў: «Будзе перамога ўкраінцаў»
17- 21.04.2019, 11:42
- 14,476
Кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Зяленскі прагаласаваў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў.
Пра гэта паведамляе "Громадське".
Зяленскі павіншаваў усіх з Вербнай нядзеляй і заявіў, што сёння "абавязкова будзе перамога ўкраінцаў і сумленнага выбару".
Паводле словаў кандыдата ў прэзідэнты раніцу ён сустрэў з дзецьмі, яечняй і кавай пад музыку амерыканскага рэпера Эмінема.
На заканчэнне Зяленскі сказаў, што едзе да сваёй каманды назіраць за ходам галасавання.
У другі тур прэзідэнцкіх выбараў, якія праходзяць у нядзелю, 21 красавіка, выйшлі мастацкі кіраўнік студыі "Квартал 95" Уладзімір Зяленскі, вылучаны партыяй "Слуга народа", і абраны ў 2014 годзе дзейны прэзідэнт Пётр Парашэнка.