2 траўня 2024, Чацвер, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі глядзець вынікі экзіт-полаў ва Украіне

6
Калі глядзець вынікі экзіт-полаў ва Украіне

Апытанне адбудзецца на 300 участках у розных рэгіёнах Украіны.

Першыя вынікі "Нацыянальнага экзіт-полу 2019" пасля другога тура прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне будуць апублікаваныя а 20-й, гэта будзе інфармацыя на стан 18-й, паведаміла дырэктарка Фонду "Дэмакратычныя ініцыятывы" імя Ілька Кучарыва Ірына Бекешкіна. Пра гэта піша агенцтва "Укринформ".

Удакладненыя звесткі будуць апублікаваныя не а 23-й, як пасля першага тура, а на гадзіну раней, а 22-й, сказала Бекешкіна. Паколькі ў бюлетэнях усяго два кандыдаты, апрацоўка звестак апытання на выхадзе з выбарчых участкаў пройдзе хутчэй, адзначыла яна.

"Нацыянальны экзіт-пол 2019" зноў будуць праводзіць Фонд "Дэмакратычныя ініцыятывы" імя Ілька Кучарыва, Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі і Украінскі цэнтр эканамічных і палітычных даследаванняў імя Аляксандра Разумкова. Апытанне адбудзецца на 300 участках у розных рэгіёнах Украіны.

21 красавіка ва Украіне праходзіць другі тур выбараў прэзідэнта. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць Уладзімір Зяленскі і Пётр Парашэнка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках