2 траўня 2024, Чацвер, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нават запалак няма!»

6
«Нават запалак няма!»
ФОТА: 53 НАВІНЫ

У Чэрвеньскім раёне скардзяцца на асартымент аўталаўкі.

Пра праблему перасоўнага гандлю на прамую лінію Менаблвыканкама, якую 20 красавіка праводзіў намеснік старшыні абласной адміністрацыі Іван Маркевіч, паведаміла mlyn.by жыхарка вёскі Печышча Тамара Мікалаеўна.

– Вёсачка наша зусім невялікая, – пачала аповед заяўніца. – Усяго 15 дамоў, з якіх жылыя толькі сем, ды і то ўлетку. Зімой жа я жыву зусім адна. Пасля выхаду на пенсію пераехала сюды з Менска.

Тамара Мікалаеўна расказала, што жыццё за горадам яе цалкам задавальняе. Свежае паветра, спевы птушак, выдатныя пейзажы... Нягледзячы на невялікія памеры, у вёску рэгулярна прыязджае аўталаўка мясцовага райспажыўсаюза. Праўда, асартымент тавараў у ёй зусім бедны. Іншы раз адсутнічаюць нават такія неабходныя ў сельскай мясцовасці запалкі.

– Ды і кошты, шчыра кажучы, зусім не радуюць. Напрыклад, бохан чорнага хлеба каштуе 1,70 рублёў, хоць у Чэрвені на 50 капеек танней.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках