3 траўня 2024, Пятніца, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты святкуюць Вялікдзень

4
Каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты святкуюць Вялікдзень
ФОТА: GLAVRED.INFO

Большасць хрысціянскіх цэркваў сёння адзначаюць свята Уваскрэсення Хрыстовага.

Ва ўсіх каталіцкіх касцёлах, грэка-каталіцкіх цэрквах і пратэстанцкіх малітоўных дамах Беларусі прайшлі святочныя набажэнствы.

Вялікдзень – самы чаканы светлы дзень для многіх хрысціянаў. Вялікдзень сімвалізуе Уваскрэсенне з мёртвых Ісуса Хрыста, які прыняў смерць за грахі людзей і ва выратаванне чалавечага роду ад страшных бедаў.

Велікоднае богаслужэнне ў гэты дзень пачынаецца або заканчваецца крыжовым ходам. Ва ўсіх храмах успамінаюць подзвіг Хрыста.

Галоўнае ў гэты дзень – у які раз нагадваюць святыя айцы – шчырая малітва Збаўцу. А для гэтага трэба прыйсці ў храм і ўзнесці яе Усявышняму ад усяго сэрца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках