3 траўня 2024, Пятніца, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне праходзяць «велікодныя маршы»

У Нямеччыне праходзяць «велікодныя маршы»
ФОТА: ФОНДУ СТРАТЭГІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ

Прыхільнікі рухаў за мір вывелі на нямецкія вуліцы тысячы чалавек.

Тысячы жыхароў Нямеччыны прынялі ў суботу, 20 красавіка, удзел у традыцыйных "велікодных" маршах у падтрымку міру на Зямлі. У гэтым годзе мерапрыемства прайшло пад лозунгам: "Раззбраенне замест узбраення - забараніць ядзерную зброю". У самым шматлікім маршы - у Дзюсельдорфе - узяло ўдзел блізу паўтары тысячы чалавек. У Бэрліне акцыя прыцягнула блізу тысячы ўдзельнікаў, піша «Немецкая волна».

Калі раней акцыі змагароў за мір прываблівалі сотні тысяч удзельнікаў, то ў апошнія гады "велікодныя маршы" сталі больш сціплыя колькасцю. "Велікодныя маршы" - не галоўны паказчык колькасці руху за мір", - мяркуе актывіст Крысціян Голь (Kristian Golla) з адной з пацыфісцкіх ініцыятыў. Ён адзначыў, што форма пратэстаў змяняецца следам за зменамі ў грамадстве.

«Велікодныя маршы» зарадзіліся ў 60-х гадах у Вялікабрытаніі ў адказ на выпрабаванні ядзернай зброі. Іх росквіт прыпадае на 80-я гады. Яны традыцыйна праходзяць у велікодныя дні - з чацвярга да панядзелка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках