26 красавiка 2024, Пятніца, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярэдні заробак у Польшчы - $1356

22
Сярэдні заробак у Польшчы - $1356

У краіне-суседцы Беларусі стабільна расце сярэдні заробак.

Сярэдні заробак на польскіх прадпрыемствах, дзе працуюць больш за 9 чалавек, у сакавіку гэтага года павялічыўся да 5164 злотых без выліку падаткаў (блізу 1230 еўраў).

Як паведамляе «Радыё Польшча», пра гэта сведчаць звесткі Галоўнай статыстычнай управы. Гэта на 5,7% больш, чым у аналагічны перыяд мінулага года.

У кампаніях вышэйпаказанага тыпу ў мінулым месяцы было занята блізу 6,4 млн чалавек, што на 3% больш, чым у мінулым годзе.

Агулам са студзеня да сакавіка гэтага года сярэдні заробак у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года павялічыўся на 6,7%, а занятасць - на 3,1%.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках