19 красавiка 2024, Пятніца, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка: Калі гуляем за Беларусь, маем старацца штосілы і змагацца да канца

4
Сабаленка: Калі гуляем за Беларусь, маем старацца штосілы і змагацца да канца
Арына Сабаленка

Беларуская тэнісістка падзялілася эмоцыямі ад перамогі ў паўфінале Кубка Федэрацыі.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка падзялілася эмоцыямі пасля перамогі над Самантай Стосур (7:5, 5:7, 6:3) у паўфінале Кубка Федэрацыі. Пра гэта піша tribuna.com.

«Гэта быў неймаверны матч. Стосур паказала выдатны ўзровень. Задаволеная, што мы абедзве паказалі такую гульню.

Стосур гуляла вельмі хутка. Я з цяжкасцю паспявала дабірацца да мяча. Старалася штосілы стрымліваць ейную падачу. Калі гуляем за Беларусь, мы маем старацца штосілы і змагацца да канца. Прыемна пачаць паўфінальную сэрыю з перамогі», - сказала Сабаленка.

Нагадаем, пасля першага гульнявога дня лік у матчы Аўстралія - Беларусь - 1:1.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках