Берасцейцы зноў рыхтуюць мітынгі супраць акумулятарнага завода
2- 20.04.2019, 17:51
- 13,263
Жыхары Берасця адступаць не збіраюцца.
19 красавіка пададзеныя заяўкі на мітынгі супраць завода АКБ. Пра гэта паведаміў «Брэсцкай газеце» праваабаронца Раман Кісляк. Чатыры заяўкі пададзеныя на правядзенне мітынгу на стадыёне ў Тэльмах на 5, 12, 19 і 26 траўня і адна заяўка на 1 траўня – у парк воінаў-інтэрнацыяналістаў. Усе яны пададзеныя не паводле дазвольнага, а паводле заяўнага прынцыпу.
«Мы прадоўжым падаваць заяўкі на мітынгі, нягледзячы на забароны. Такой палітыкай улады раскрываюць сваё стаўленне да правоў чалавека ўвогуле і да права грамадзянаў на мірныя сходы ў тым ліку», – пракаментаваў праваабаронца.
Нагадаем, у мінулую нядзелю ў Берасці прайшоў мітынг і шэсце супраць акумулятарнага завода. У акцыі ўдзельнічалі больш за 500 чалавек.