3 траўня 2024, Пятніца, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадказваюць, што Ангела Меркель зойме пасаду кіраўніка Еўракамісіі

5
Прадказваюць, што Ангела Меркель зойме пасаду кіраўніка Еўракамісіі
АНГЕЛА МЕРКЕЛЬ
ФОТА: GETTY IMAGES

Паводле словаў Юнкера, канцлерка Нямеччыны валодае высокай кваліфікацыяй і вартая заняць кіраўнічую пасаду ў Еўразвязе.

Старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер мяркуе, што канцлерка ФРГ Ангела Меркель (Angela Merkel) можа ў будучыні заняць кіраўнічую пасаду на еўрапейскім узроўні, піша «Немецкая волна».

«Я не магу сабе ўявіць, што Ангела Меркель бясследна знікне. Яна не толькі асоба, вартая павагі, але і годны любові сукупны мастацкі твор», – сказаў ён у інтэрв'ю медыя-групе Funke, апублікаваным у суботу, 20 красавіка.

Паводле словаў Юнкера, Меркель валодае высокай кваліфікацыяй і вартая заняць кіраўнічую пасаду ў ЕЗ. Тэрмін ейных паўнамоцтваў на пасадзе канцлеркі ФРГ, аднак, заканчваецца толькі ў 2021 годзе.

Назіральнікі ўвесь час спекулююць пра магчымасць пераходу Меркель на адзін з пастоў у кіраўніцтве ЕЗ, адзначае агенцтва dpa. Сама Ангела Меркель раней заяўляла, што больш не імкнецца заняць якую-небудзь палітычную пасаду.

Новыя людзі ў кіраўніцтве ЕЗ

Пасля выбараў у Еўрапарламент у канцы траўня на месца Юнкера прыйдзе іншы палітык. Зменіцца таксама і старшыня Рады ЕЗ. Цяпер гэты пост займае Дональд Туск. Юнкер прапанаваў, каб кандыдата на пасаду старшыні ЕК вылучыла партыя, якая атрымае перамогу на выбарах у Еўрапарламент.

Сам Жан-Клод Юнкер пастанавіў не дамагацца перавыбрання на пасадзе кіраўніка Еўракамісіі. Тэрмін ягоных паўнамоцтваў заканчваецца 31 кастрычніка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках