20 красавiка 2024, Субота, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажарнік з Бабруйска другі раз трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса

7
Пажарнік з Бабруйска другі раз трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса
ЯЎГЕН ЛОСЬ

Яўген Лось спыняцца на двух сусветных рэкордах не хоча.

Яўген Лось – пажарнік-выратавальнік з Бабруйска. Першы раз ён трапіў у Кнігу Гінэса, калі за хвіліну выканаў 67 адцісканняў на брусах з дадатковай вагой 18 кг 200 грамаў. Цяпер у яго новы рэкорд – у адцісканняў на брусах з дадатковай вагой 27 кг 200 грамаў, піша tut.by.

Пацверджанне з камісіі Кнігі Гінэса пра тое, што ўсё выканана чыста і рэкорд залічаны, прыйшло цяпер, а практыкаванне было запісанае на відэа 27 снежня 2018 года. Тады з дадатковай вагой 27 кг 200 грамаў бабруйчанін адціснуўся 53 разы. Чым лёгка пабіў папярэдні максімум з кнігі – 40 разоў.

– На трэніроўках я рабіў ад 45 да 50 і ведаў, што на запісе выйду за 50. Апошні, 53-і раз, выціснуў са свістком і баяўся, што яго не залічаць. Але паспеў!

– Чаму хваляваліся? Дастаткова было 41 раз зрабіць, каб трапіць у кнігу Гінэса.

– Які гэта быў бы рэкорд, калі ты адпрацаваў не на ўсе сто адсоткаў? – тлумачыць Яўген. – Мне б гэты адзін раз не даваў жыцця.

Відэа запісвалі ў Менску, каб выканаць строгі рэгламент: тры камеры, спецыяльныя шалі, прысутнасць двух суддзяў са спартовай адукацыяй. Атрымалася з першай спробы.

– Усё так хутка і лёгка прайшло, што мне здавалася: выпусцілі нейкую дэталь. Я падыходзіў да хлопцаў: мы нічога не забыліся? На душы было неяк неспакойна. Смяяліся паміж сабой: няўжо ніякіх памылак? Але на відэа ўсё гладка, сам здзівіўся.

У запісе «рэкорднага» відэа ўдзельнічаў Максім Труханавец – таксама рэкардсмен кнігі Гінэса. У красавіку на пару з Яўгенам яны разам перамаглі ў прэстыжным турніры Vortex Sport Battle у Расеі.

Цяпер імя Яўгена Лася ў кнізе Гінэса значыцца двойчы. За тое, першае дасягненне – 67 адцісканняў на брусах з дадатковай вагой 18 кг 200 грамаў – дыплом яму ўжо даслалі. Перш чым павесіць сертыфікат дома ў рамку, пажарнік-выратавальнік аднёс яго на працу: паказаць кіраўніцтву і калегам. Там ацанілі.

У Кнізе Гінэса ёсць яшчэ адзін рэкорд, на які бабруйчанін мог бы замахнуцца, – адцісканні на брусах з дадатковай вагой 45 кг.

– Ён цяпер належыць майму знаёмаму ўкраінцу, які жыве ў ЗША. Я спрабаваў: прыблізна раблю столькі сама, як і ён. Хутчэй за ўсё, змог бы перабіць – але яшчэ не наважваюся.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках