2 траўня 2024, Чацвер, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакуль украінцы робяць палітыку і ідуць да свабоды, расейцы – зайздросцяць

4
Пакуль украінцы робяць палітыку і ідуць да свабоды, расейцы – зайздросцяць

Ва Украіне перамог сам факт перадвыбарных адкрытых масавых дэбатаў.

Ацэнкі перадвыбарчых дэбатаў ва Украіне расейскімі экспертамі, журналістамі, «палітыкамі» і іншымі грамадзянамі (мабыць) Расеі, якія адносяць сябе да палітычнага працэсу, крыху дзіўныя, піша лідар руху "Новая Расея" Мікіта Ісаеў для «Эхо Москвы».

І, здавалася б, учорашнія дэбаты павінны былі гэтых высакародных мужоў прымусіць хоць неяк атрымаць задавальненне. Што б мы ні казалі, але калі кіраўнік дзяржавы адкрыта выходзіць перад народам і адказвае на жорсткія пытанні, што прад'яўляюцца гэтым народам, а галоўны кандыдат бярэ на сябе адказнасць сваімі словамі за краіну, гэта і ёсць палітыка. І ўсё роўна, якія ў іх прозвішчы. Зяленскі, Парашэнка. І не важна як праходзіць гэты фармат. Але яны гавораць на ўвесь свет. Ды і на каленях перад сваім народам стаяць – гэта вялікае права, каштоўнасць і адказнасць.

Мы ж, расейскі грамадскі палітычны бамонд, самі асабіста з дапамогай сацсетак, або праз нашых палітычных «журналістаў», нашы тэлеканалы, выпускі навінаў, выдаем ўсю сваю жоўць, дробязнасць, смех, здзек. Сорамна за нас. Гэта непрыхаваная зайздрасць. Ад таго, што большасць з гэтых "экспертаў" і гаваркіх галоваў ведаюць, што і яны самі, і наш народ яшчэ рабы, дзе свабода – гэта нешта там пасля смерці, а тут трэба цярпець, назіраючы за сваім прыгнятальнікам. А ўкраінцы робяць гэты адзіна правільны крок.

У дэбатах амаль ніколі не бывае рахунку на табло. І зусім не важна, хто перамог паводле ацэнак суддзяў, гэта значыць нас.

Перамог сам факт перадвыбарных адкрытых масавых дэбатаў. Малайцы ўкраінцы. Хочацца пажадаць толькі аднаго – прадаўжаць перамагаць сваіх дэманаў, і хай нам на зайздрасць. І толькі так можна ацаліцца і стаць максімальна свабоднымі. А гэта самая галоўная каштоўнасць для шчасця.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках